У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна разгарнулася выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміла загадчык аддзела інфармацыйных рэсурсаў установы культуры Сняжана Шаўцова.
«15 сакавіка наша краіна будзе святкаваць знамянальны юбілей — 20-годдзе Канстытуцыі суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, — адзначыла Сняжана Шаўцова. — Гэты дзень стаў пачаткам адліку жыццядзейнасці нашай краіны ў новых прававых умовах, пачаткам фарміравання і развіцця прававой сістэмы Беларусі ў поўнай адпаведнасці з канстытуцыйнымі прынцыпамі і законамі».
Па словах суразмоўцы, матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, даюць магчымасць пазнаёміцца з шырокім дыяпазонам літаратуры па гісторыі беларускай дзяржаўнасці: тэкстамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, навуковымі каментарыямі да іх, даведачнымі выданнямі па канстытуцыйнаму праву, кнігамі, прысвечанымі дзяржаўнай сімволіке Беларусі і гісторыі стварэння Канстытуцыі.
Выстава будзе дзейнічаць да 31 сакавіка.