Інфармацыйны пакет да стагоддзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова падрыхтавалі ў Магілёве

Інфармацыйны пакет да стагоддзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова падрыхтавалі ў Магілёве Сто гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, творчасць якога складае цэлую эпоху ў беларускай літаратуры, споўніцца 6 лютага. Магілёўская абласная бібліятэка ім. Леніна падрыхтавалася да гэтай святочнай даты. Усім зацікаўленым у правядзенні мерапрыемстваў па папулярызацыі жыцця і творчасці паэта для размяшчэння на інфармацыйных стэндах у навучальных установах, арганізацыях і прадпрыемствах, а таксама ў якасці раздатачнага матэрыялу прапануюць пакет інфармацыйна-рэкламных матэрыалаў.

Новае выданне «Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...» ўтрымлівае метадычныя парады ў дапамогу святкавання стагоддзя Аркадзя Куляшова. Яно прызначана для бібліятэчных работнікаў, настаўнікаў, педагогаў-арганізатараў, выхавальнікаў, работнікаў устаноў культуры, а таксама усіх зацікаўленых творчасцю паэта. Тут ёсць інфармацыйныя (летапіс жыцця і творчасці паэта), даведачна-бібліяграфічныя (план кніжнай выставы, бібліяграфічны агляд твораў) і іншыя матэрыялы.

Таксама можна скарыстацца электронным рэсурсам, які ўключае сцэнарыі мерапрыемстваў, мультымедыйныя прэзентацыі, аўдыя- і відэаматэрыялы, фотадакументы, тэматычныя падборкі найбольш вядомых вершаў паэта, падборку вершаў-прысвячэнняў яму, інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы.

Плакат «Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч», буклет «Паміж наступным і былым... Аркадзь Куляшоў», настольны каляндар «Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў з дня нараджэння» і кішэнны каляндар на 2014 год «Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў з дня нараджэння», кніжная закладка «Аркадзь Куляшоў (1914–1978)» таксама уваходзяць у вышэй названы інфармацыйны пакет.

Набцыць матэралы можна па тэлефоне: 22-47-63 (аддзел маркетынгу); або па e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Установа культуры таксама запрашае магілёўцаў на бясплатныя экскурсіі па бібліятэцы і ў Музейны пакой гісторыі кнігі і бібліятэкі з наведваннем юбілейнай выставы паэта, падрыхтаванай на аснове архіўных дакументаў і матэрыялаў.

MyCity.by