Урачыстая прэзентацыя габелена Марыны Несцярук «Анёл з гербам Магілёва» адбылася ў гарадской Ратушы 25 кастрычніка. Па словах дырэктара ўстановы культуры Аляксея Бацюкова, габелен перадае малюнак з канфірмацыйнага прывілея на гарадскія вольнасці, які быў дадзены нашаму абласному цэнтру каралём Рэчы Паспалітай Янам ІІІ Сабескім у 1676 годзе.
«Мы далі мастачцы такі заказ, каб упрыгожыць галоўную залу музея, — кажа Аляксей Мікалаевіч. — Памяшканне трэба было прывесці ў адпаведны стан, бо яно сустракае кожнага наведвальніка. Зала патрабавала фундаментальнага, нават манументальнага твора, які б выяўляў спецыфіку магілёўскай культуры на конт магдебурскага права. Таксама мы выказалі пажаданне, каб на габелене была прадстаўлена выява з аутынтычных магілёўскіх дакументаў, або тых, якія надаваліся гораду».
Сама Марына Несцярук падкрэслівае, што яна з радасцю рабіла габелен, бо папярэдні герб, што вісеў у Ратушы, ёй вельмі не падабаўся. «Ён быў тут не да месца, такі бела-блакітны, — ўсміхаецца мастачка. — А тут ўсяго за год, разам з падрыхтоўчымі працамі, з’явіўся новы твор». Падчас мерапрыемства пра гісторыю выявы з габелена наведвальнікам музея распавёў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.
Акрамя габелена ў музеі прэзентавалі клавесін, які таксама будзе заўсёды знаходзіцца ў зале. Ён будзе напаўняць адпаведныя мерапрыемствы мелодыямі эпохі Барока. Гэты музычны інструмент — аналаг самых папулярных інструментаў у свецкай музычнай культуры XVI-XVIII стст. — таго самага перыяду, калі свой росквіт перажываў старадаўні Магілёў эпохі магдэбургскага права.
Любоў Салаўёва, MyCity.by













Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by