Міжнародны дзень роднай мовы

Магілёўскія мытнікі традыцыйна прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія прысвечаны міжнароднаму дню роднай мовы.

У рамках інфармацыйнай сустрэчы з прадстаўніком Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна мытнікі даведаліся пра ўнікальнасць і асаблівасцi беларускай мовы, а таксама ўспомнілі выдатных дзеячаў дзякуючы якім беларуская мова існуе.

Студэнты, якія вывучаюцца па спецыяльнасці «Мытная справа», а таксама вучні мытнага класа сярэдняй школы № 21 г. Магілёва прынялі удзел у літаратурным марафоне «З ТАБОЙ МАЁ СЛОВА, РАЗДІМА», дзе прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама вершы ўласнага сачынення.