«Моладзь за бяспеку!». Магілёў

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі шматдзетныя сем’і.

У ходзе правядзення акцыі ратавальнікі нагадалі бацькам пра бяспеку дзяцей дома і на вуліцы. Нагадалі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду і аб важнасці арганізацыі бяспечнага вольнага часу.

Малым работнікі МНС нагадалі правілы бяспекі ў гульнявой форме, загадваючы загадкі і задаючы сітуацыйныя пытанні.

На памяць аб сустрэчы ратавальнікі падарылі малым маляўнічую наглядную прадукцыю.

Інспектар СПУГ Магілёўскага ГАНС
Анастасія Рудкоўская