9 верасня Адзіны дзень бяспекі прайшоў у фармаце open-air. Магілёўскія ратавальнікі, вызначыўшы самыя ўдалыя для правядзення мерапрыемства час і месца, разгарнулі тэматычныя актыўнасці ў самым цэнтры горада — Камсамольскі сквер ператварыўся ў сквер бяспекі!
Сотні магілёўцаў, дарослых і дзяцей, правялі свой час з ратавальнікамі МНС і актывістамі БРСМ, якія прапанавалі гараджанамі і гасцям горада шырокую праграму «Правядзі час з карысцю»: спартыўную, інтэлектуальную, пазнавальную, творчую!
Пра тое, як праходзяць акцыі МНС, карысныя рэкамендацыі, відэа і мультыплікацыйныя навучальныя фільмы, лайф-хакі і шмат іншай інфармацыі госці свята змогуць знайсці, скарыстаўшыся інфармацыяй, размешчанай на візітоўках, якія атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства і нават простыя мінакі асабіста з рук Вогнетушыцеля!